Індывідуальная гонка
Індывідуа́льная го́нка[заўв 1] — класічны від біятлоннай гонкі на 20 км для мужчын, 15 км для жанчын і юніёраў, 12,5 км для юніёрак і юнакоў, і 10 км для дзяўчат з чатырма агнявымі рубяжамі.
Рэгламент гонкі
[правіць | правіць зыходнік]Спартсмены праходзяць пяць кругоў па 4 км у мужчын, 3 км у жанчын і юніёраў, 2,5 км у юніёрак і юнакоў, і 2 км у дзяўчат. Біятланісты стартуюць з інтэрвалам у 30 секунд. Першая і трэцяя стральба — лежачы, другая і чацвёртая — стоячы. Біятланісты самі выбіраюць сабе месца на стрэльбішчы. За кожны промах да агульнага часу біятланіста дадаецца штрафная хвіліна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Індывідуальная гонка — найстарэйшы від біятлонных спаборніцтваў. На зімовых Алімпійскіх гульнях індывідуальныя гонкі па біятлоне ўпершыню прайшлі ў 1960 годзе ў мужчын і ў 1992 годзе ў жанчын. Першым алімпійскім чэмпіёнам, якія ўзялі залаты медаль у індывідуальнай гонцы, стаў біятланіст з Швецыі Клас Лестандэр, а першай алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым жа выглядзе гонак — выступаўшая за зборную Германіі Анцье Місерскі. Упершыню індывідуальныя гонкі ў рамках чэмпіянату свету былі праведзены ў 1958 і 1984 гадах у мужчын і ў жанчын, адпаведна. Першым чэмпіёнам свету на гэтай дыстанцыі стаў шведскі біятланіст Адольф Віклунд, а першай чэмпіёнкай свету — савецкая біятланістка Венера Чарнышова.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Да 2001 года індывідуальнай гонкай называліся дзве біятлонныя дысцыпліны — сучасныя спрынт і ўласна сама індывідуальная гонка, аднак пры гэтым заўсёды згадвалася даўжыня яе дыстанцыі. Пад «індывідуальнай гонкай на 20 км» у мужчын ці «індывідуальнай гонкай на 15 км» ў жанчын (да 1989 года — «індывідуальнай гонкай на 10 км», бо да гэтага часу даўжыня яе дыстанцыі ў жанчын складала 10 км) мелася на ўвазе ўласна сама індывідуальная гонка, а пад «індывідуальнай гонкай на 10 км» у мужчын ці «індывідуальнай гонкай на 7,5 км» ў жанчын (да 1989 года — «індывідуальнай гонкай на 5 км», бо да гэтага часу даўжыня яе дыстанцыі ў жанчын складала 5 км) мелася на ўвазе спрынтарская гонка. Часам да гэтага часу індывідуальную гонку называюць проста гонкай на 20 км (у мужчын) або гонкай на 15 км (у жанчын).